Арабей Лідзія, Ян з Літвы

Ян з Літвы

Апавяданне

Арабей Лідзія

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Лідзія Арабей; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арабей Лідзія, Выбраныя творы («Беларускі кніга­збор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), — Мінск: Кніга­збор, 2013. — 608 с. : [8] с. : іл.

Дзень быў гарачы і парны, аж не хапала чым дыхаць, неба зацягвала смуга, мусіць, збіралася на дождж. А ён быў вельмі патрэбны, бо зямля на градах у гародчыках, што былі тут скрозь, каля кожнага дома, зусім высахла. Пажаўцеў гурочнік, рудзелі, толькі завязаўшыся, памідоры, не раслі, скручваўся ліст на яблынях. Ніна ішла з работы, думаючы, што вельмі патрэбен дождж, што калі пойдзе сёння, дык не трэба будзе загадваць Толю, старэйшаму сыну, насіць ваду і паліваць грады. Толя не вельмі каб з ахвотаю рабіў гэту работу, ды яно добра было б і не ганяць хлопца — апошнія дні дома, восенню пойдзе ў армію, хай бы пагуляў. Але ж бацька і вечарамі заняты, як паставілі яго дырэктарам завода, дык ні выхаднога яму, ні свята. То нейкія вагоны прыбываюць на станцыю, і трэба іх разгружаць, то нешта «выбівае», то ў Мінск да начальства едзе. Дома амаль не стыкаецца, памочнік цяпер з яго ніякі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле