Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Лідзія Арабей; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арабей Лідзія, Выбраныя творы («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с. : [8] с. : іл.
У 1951 годзе я скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і падала заяву аб залічэнні ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. Мяне прынялі. 1 я адчула сябе, як кацяня, якое кінулі ў раку. Калі хочаш не патануць, то грабі лапкамі, можа, навучышся плаваць. Кандыдацкі мінімум па ўсіх прадметах так-сяк здала. Паўстала пытанне аб тэме дысертацыі. І тут я без вагання выбрала — «Жыццё і творчасць Цёткі». Пра яе ў тыя гады было мала вядома, толькі некалькі вершаў у зборнічку ды шмат у чым блытаныя весткі з біяграфіі. Але і з тых вершаў, і з тых біяграфічных звестак узнікаў яркі вобраз самаахвярнай, самаадданай дачкі беларускага народа, вобраз мужнай жанчыны, якая стаяла ля вытокаў беларускага адраджэння. Тэму дысертацыі мне зацвердзілі. Забягаючы наперад, магу сказаць, што ў 1958 годзе я абараніла дысертацыю, атрымала званне кандыдата філалагічных навук. Здаецца, можна было б супакоіцца. Але я не супакоілася. Вобраз Цёткі (Алаізы Пашкевіч) ідзе поруч са мною да сённяшняга дня. Былі кнігі прозы — апавяданні, аповесці, раманы. Але не спынялася работа і над пошукамі новых звестак, новых матэрыялаў пра Цётку. І з’явілася кніга «Стану песняй» — вынік гэтай работы. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org