Data wydania: 2023
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2013 by Лідзія Арабей; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Арабей Лідзія, Выбраныя творы («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с. : [8] с. : іл.
У чытальнай зале бібліятэкі імя Леніна, за шырокімі сталамі, схіліўшыся над кнігамі і канспектамі, сядзелі студэнты. Кожны з іх грыз свой кавалак граніту (маецца на ўвазе граніт навукі) і не перашкаджаў грызці іншаму. У вялікай зале стаяла цішыня, якую парушалі хіба шоргат старонкі, стрыманы кашаль, асцярожныя крокі тых, што заходзілі альбо выходзілі. Размаўляць, нават ціхенька, не дазвалялася, на тых, хто пачынаў шаптацца, з прыкрасцю азіраліся, і яны сціхалі, ішлі вырашаць свае праблемы ў калідор. Здавалася, у душнай вялізнай зале ў паветры луналі, штурхаліся, падміргвалі адно аднаму альбо бязгучна сварыліся тэорыі, формулы, гіпотэзы, варыянты, паэтычныя вобразы, прыносячы асалоду ад працэсу пазнання і разам з тым дурманячы галовы. (фрагмент)
Katalog: Kamunikat.org