Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Лідзія Арабей; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Арабей Лідзія, Выбраныя творы («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с. : [8] с. : іл.
Горад канчаўся нізкімі драўлянымі дамамі, адгароджанымі ад вуліцы доўгім дашчаным плотам. У адным двары вісела бялізна — зледзянелыя на марозе прасцірадлы, наўлечкі, сіняя мужчынская сарочка. Ля самай апошняй хаты, пад плотам, сядзеў кудлаты чорны сабака, ён, здаецца, не зважаў ні на што і ні на кога, але Ніна, праходзячы каля яго, усё ж насцярожылася. Яна баялася сабак. Часам каторы з іх выглядае і зусім рахманым, ды раптам як сарвецца, як пачне брахаць, пад ногі кідацца — страх. Але чорны кудлаты сабака не крануў Ніны, і яна пайшла далей, ужо не вуліцаю, а сцежкаю, што была пратаптана з самага краю шашы. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org