Аўраменка Васіль, Аптымізм і нацыяналізм

Аптымізм і нацыяналізм

Андрэй Хадановіч: легкадумнасць быцця, альбо цяжкасці перакладу

Аўраменка Васіль

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мэтадычная літаратура

Copyright © 2023 by Васіль Аўраменка; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аўраменка Васіль, Аптымізм і нацыяналізм. Андрэй Хадановіч: легкадумнасць быцця, альбо цяжкасці перакладу; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 225-230 с.

Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга стагоддзя? Але ж не толькі законы і задачы, а і вынікі паэтычнай творчасці маюць нешта агульнае, універсальнае па сваёй сутнасці. Хаця ўласна “задач” паэзія, як і паэты, зазвычай не маюць, бо існуюць спантанна, незапланавана, навобмацак плывучы ў плыні свайго часу, не ведаючы, куды прынясе лёс, каму будзе карысць ці шкода ад іхніх вершаў. “Шкода і карысць паэзіі” – праблема нібыта неактуальная, малазразумелая для сённяшняй аўдыторыі, аднак для пакалення Лявоннага яна была занадта злабадзённай. Бо “шкодніцтва” было адной са стрыжнёвых тэмаў камуністычнага будаўніцтва і станаўлення сацрэалізму, а змаганне з разнастайнымі “ворагамі” – грамадскім мэйнстрымам у тым ліку і тагачаснага літаратурнага жыцця. (Фрпгмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Аптымізм і нацыяналізм. Андрэй Хадановіч: легкадумнасць быцця, альбо цяжкасці перакладу