Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура
Copyright © 2023 by Генрых Далідовіч; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Далідовіч Генрых, Вылучаны і адлучаны... Штрыхі да грамадзянскай біяграфіі творцы і дзяржаўнага дзеяча ў эпоху савецкай улады і пачатковага постсаветызму; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 198-219 с.
Генадзь Бураўкін з тых, каго таксама змалку аблашчыў адмысловы нябесны промень, ажывіў ягоную здольнасць да Яе Вялікасці Паэзіі і тым самым яшчэ ў школьным узросце вывеў на нялёгкі грамадзянскі і творчы шлях. І яму прыйшлося прайсці выпрабаванне многіх ва ўсе помныя гістарычныя эпохі, хто трымаў экзамен на такія важныя годнасці, як грамадзянін і паэт, чыноўнік немалога рангу. Як вядома, для росту ўсяго жывога вельмі неабходныя як спрыяльныя нябесныя, так і па-свойму натхняльныя зямныя ўмовы. Нябеснасць для творцы – яго надзеленасць прыродным дарам для развіцця, праявы розуму і душы ў адпаведным накірунку, ранняе ўсведамленне прыроды, рэчаіснасці з яе разнастайнасцю, свайго “я” і агульнага “мы”. Зямное – у розных жыццёвых стасунках. Пачатковае – з першых крокаў у сям’і. Адно – у яе спакойным дабрабыце, штодзённай гармоніі, іншае – у гораснай нястачы, розным побытавым пакутлівым бедламе. А яшчэ ў набыцці новых уражанняў у працэсе школьнага навучання і выхавання, у існай грамадскай атмасферы. (Фрагмент)
Беларускія аўтары: Далідовіч Генрых
Каталёг: Kamunikat.org