Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Леанід Дранько-Майсюк; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дранько-Майсюк Леанід, Скрыня. Куфар. Камода. Проза з той кніжкі, якая можа быць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 28-34 с.
Каб зрабіць скрыню, куфар, камоду – у сталярні спяваў гэбель, у кузні стагнала кавадла; сталяр ішоў да каваля, каваль прыходзіў да сталяра; дрэва ўціскалася ў жалеза, жалеза ў дрэва... О, скрыня, куфар і камода – мэбля, якая зачароўвала, і першая тут яна, цьмяна-шэрая немаляваная, з плоскім векам, скрыня. Так, спачатку была скрыня, потым куфар, а тады ўжо й камода... Скрыню штукавалі з габляваных смаловых (часам дубовых) дошак таўшчынёю ці не 10 мл, ставілі колы з ясеню ці грабу, упускалі замок, прымацоўвалі металёвыя ручкі; скрыню акоўвалі (і для моцы, і для вока!) бляшанымі істужкамі-палосамі. (Фрагмент)
Беларускія аўтары: Дранько-Майсюк Леанід
Каталёг: Kamunikat.org