Ваганаў Сяргей, Шматкроп’і-ІІ

Шматкроп’і-ІІ

Ваганаў Сяргей

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2023 by Сяргей Ваганаў; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Ваганаў Сяргей, Шматкроп’і-ІІ; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (122) 2023; 201-217 с.

Ганна Цімафееўна, школьная настаўніца гісторыі, калі пачы­нала распавядаць, як мудра бальшавікі вырашылі сялянскае пытанне, любіла падмацоўваць свой аповед жывым, так бы мовіць, прыкладам. Прыклад гэты браўся з неба, адкуль зямля была асабліва добра бачная. «Калі ляціш над Польшчай, – казала яна, – адразу заўважаеш, як зямля падзелена на кавалачкі. Іншая справа – нашы калгасныя палі...» Было гэта ў сярэдзіне 50-х гадоў мінулага стагоддзя, калі Ганна Цімафееўна злётала адзіны раз у ГДР да мужа, савецкага афіцэра. А недзе напачатку 60-х я, ужо студэнт гістфака, сустрэў яе недалёка ад Мінска, дзе гараджане пачыналі асвойваць дачныя соткі. Правальваючыся ў глыбокіх сумётах, яна цягнула на сабе вялізны ліст шыферу, забраны з кучы, што была звалена ля прыдарожнай канавы. Я кінуўся дапамагаць... (Фрагмент)

Беларускія аўтары: Ваганаў Сяргей

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Шматкроп’і-ІІ