Дранько-Майсюк Леанід, Якуш

Якуш

Апавяданне

Дранько-Майсюк Леанід

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2023 by Леанід Дранько-Майсюк; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дранько-Майсюк Леанід, Якуш. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (122) 2023; с. 10-20

Стары кушнер Якуш надзею страціў, расчараваўся і ўжо не думаў: будзе добра; ужо не верыў: шчасце блісне яму наперадзе. Не, не блісне (прыкрасць душыла Якуша!), бо ўсё яснае ўвачавідкі рабілася цьмяным – смерці не скажаш, як той кабыле, “тыр-но!”, каб адступіла назад. Зрэшты, сказаць можна, але смерць не адступіць. Якушу дух забівала. Так, стары кушнер ужо глядзеў у зямлю, збіраўся рогі скласці. Змірыўся ўжо і перад канцом не маўчаў, гаварыў сам з сабою, жонку хваліў і ўсё ўспамінаў залатую царскую пяцёрку, сціхаў на нейкую хвіліну і зноў успамінаў тое колішняе дробнае золата, і зноў жонку хваліў, бумкаў сабе і бумкаў. (Фрагмент)

Беларускія аўтары: Дранько-Майсюк Леанід

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле