Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мэтадычная літаратура
Copyright © 2022 by Васіль Аўраменка; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аўраменка Васіль, Боль і рацыя. Нябачны палёт ці адвечны шлях Алеся Разанава; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (121) 2022; 218-225 с.
Ёсць такое выслоўе: не вер таму, хто больш гаворыць, а вер таму, каму больш баліць. А каму цяпер баліць больш за ўсіх? Напэўна ж, Украіне і ўкраінцам. Але і беларусы не самы шчаслівы народ, бо жывуць зусім не ў Бога за пазухай, а на даўніх гістарычных скразняках ды геапалітычных разломах, як той бядак у вечна дзіравым, паўразбураным будане. А што, як не паэзія, можа быць люстэркам народных страхаў і надзей і хто, як не паэты, – чуйныя флюгеры бяды і ветразі нацыянальных (з)рухаў? Нават – такога пакручастага і пераменлівага, як лёс Беларусі. Боль – універсальны чалавечы феномен, галоўная прыкмета і часам “мера” жыцця, без якой яно было б немагчымым. У значнай ступені гэта можна сказаць і пра паэзію, бо “паэзія шчасця і радасці” (прынамсі ў Беларусі) – з’ява рэдкая, хутчэй выключэнне з правіла, чым трывалая традыцыя. Ад першых беларускіх песняроў боль і пакуты сталі даміноўным матывам і стымулам творчасці. Пэўна, так зроблены чалавек: калі ён сыты і задаволены, то не мае патрэбы брацца за пяро, скардзіцца на лёс, шукаць праўды ці паратунку. (Фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org