Наша слова.pdf, 96 / 2023

Наша слова.pdf

96 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-11-01

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У канцы кастрычніка - пачатку лістапада, вызваліўшыся ад асноўных палявых работ, уся Беларусь успамінае продкаў. У праваслаўных гэты звычай прывязваецца да Змітраўскай (Дзедавай) суботы, а ў католікаў - да свята Усіх Святых і Дзядоў. Як адзначыў лідскі дабрачынны Расціслаў Салаўёў, ва ўсіх храмах у гэты дзень здзяйсняецца памінальная служба. Змітраўская бацькоўская субота кожны год выпадае на розную дату, але заўсёды адзначаецца ў суботу перад днём памяці вялікапакутніка Зміцера Салунскага. Традыцыі ўспамінаць продкаў напярэдадні гэтай даты ўжо больш за 600 гадоў. У гэтыя дні беларусы ўспамінаюць не толькі сваіх родных, але і знакавых для Беларусі людзей, якія ўжо пайшлі ў лепшы свет. 30 кастрычніка група лідзян наведала мемарыяльны крыж у ам. Беліца Лідскага раёна, які быў устаноўлены 8 верасня 2020 года, а сёлета быў дадаткова аздоблены. Былі запалены знічы і ўскладзены кветкі. Агулам было вырашана пытанне пра выяву Арханёла Рафала. Будзе выразаны барэльеф на камені. Былі запалены знічы і на мемарыяле каля Малога Ольжава. Ну, а наперадзе мерапрыемствы, звязаныя непасрэдна з Дзядамі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле