Наша слова.pdf, 95 / 2023

Наша слова.pdf

95 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-10-25

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дарогу да аграмястэчка Дворышча многія аўтамабілісты і падарожнікі называюць самай прыгожай на Лідчыне. Паабапал яе роўным радамі растуць бярозы. Па правы бок паблізу Дворышча прыцягвае ўвагу скульптура "Сэрца Езуса Хрыстуса", у вячэрні час прыгожа падсвечаная ліхтарамі. А па левы - новыя могілкі з каталіцкай капліцай цікавага архітэктурнага праекту. Будынак капліцы быў пабудаваны многа год таму, але свайго адкрыцця і асвячэння дачакаўся толькі сёння. Дзеля гэтага былі прыкладзены вялікія намаганні ксяндза Юрыя Бяганскага і мясцовых жыхароў. 21 кастрычніка 2023 года мара жыхароў ажыццявілася. Біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу. Ва ўрачыстасці прымалі ўдзел святары з Радунскага і Лідскага дэканатаў, прадстаўнікі раённай улады і Дварышчанскага сельсавета, кіраўніцтва і працаўнікі РСУП "Саўгас "Лідскі", спонсары, госці, а таксама жыхары і шматлікія парафіяне Тракельскай парафіі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле