Гісторыя на Свабодзе, 42

Гісторыя на Свабодзе

Чаму літоўцы баяцца беларускіх «літвінаў»

42

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2023-08-30

Рэдактар: Гурневіч Дзьмітры

Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Гісторыя на Свабодзе

Выдавецтва/ друкарня: 00:31:58

Катэгорыя: Гісторыя; Відэа

Copyright © 2023 by Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У суседняй зь Беларусьсю краіне, якая гасьцінна прыняла Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай і дзясяткі тысяч беларускіх палітычных уцекачоў, узьнікла праблема. Літоўцы занепакоіліся праявамі так званага «літвінізму» сярод беларусаў і, як яны лічаць, «прэтэнзіямі беларусаў на іх гісторыю». Ці апраўданыя страхі Літвы? І што трэба зрабіць, каб беларусам паразумецца зь літоўцамі? Пра гэта мы гаворым зь беларускім журналістам, літаратарам і перакладчыкам, у тым ліку зь літоўскай мовы, Сяргеем Шупам.