Гісторыя на Свабодзе, 32

Гісторыя на Свабодзе

Чаму ў Беларусі сьцерлі памяць пра амэрыканскую дапамогу

32

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2023-06-14

Рэдактар: Гурневіч Дзьмітры

Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Гісторыя на Свабодзе

Выдавецтва/ друкарня: 00:31:57

Катэгорыя: Гісторыя; Відэа

Copyright © 2023 by Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сёлета ў чэрвені спаўняецца 100 гадоў адной малавядомай, амаль забытай, але важнай падзеі: Беларусь пакінулі 13 амэрыканскіх грамадзянаў, якія працавалі ў Менску, Гомелі і Віцебску. «Прыгоды АРА ў Беларусі» – так называецца кніга пра самую вялікую гуманітарную дапамогу насельніцтву Беларусі ў ХХ стагодзьдзі. Чаму гэта падзея важная? Чаму яна забытая? І наогул, што азначае памяць пра гістарычныя падзеі і якую ролю яна адыгрывае у фармаваньні будучыні – пра гэта мы гаворым з аўтарам кнігі Аляксандрам Лукашуком, журналістам, дасьледчыкам гісторыі Беларусі ХХ-га стагодзьдзя, да нядаўняга часу – дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода.