Аўраменка Васіль, Імправізацыя і сэнс

Імправізацыя і сэнс

Парадоксы Рыгора Барадуліна

Аўраменка Васіль

Data wydania: 2023

Kategoria: Literatura metodyczna

Copyright © 2022 by Васіль Аўраменка; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Аўраменка Васіль, Імправізацыя і сэнс. Парадоксы Рыгора Барадуліна; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 235-240.

Думка нараджаецца раней за слова. Як імпульс, як ток, як прамень святла альбо зрух у студзяністай глыбіні спакою. Так думаюць мысляры і адмыслоўцы. Але, чытаючы Барадуліна, я заўважыў, што слова можа апярэджваць думку. Слова-гук нараджаецца на нейкую долю секунды раней, чым думка. Яно першаснае, да-думнае, і ўжо за ім цягнецца вобраз, алюзія, уяўленне, фантазія. Відаць, у гэтым і крыецца прынцып паэтычнай імправізацыі, а мо і сутнасць паэзіі ды апраўданне таго, кананічна-біблейскага – “Напачатку было слова…” Калі заглыбляешся ў Барадуліна, здаецца, што слова (і мова?) нараджаюцца вось тут, цяпер, на тваіх вачах і пры тваім удзеле. Ты сам агучваеш склады і радкі ды ў меру сваіх магчымасцяў генеруеш свет паэтычных вобразаў і карцінаў. Як фарбы першасней за карціну, так словы – першародней за літаратуру. А імправізацыя, спантаннае гука- і словатварэнне ёсць эфектыўным спосабам амаладжэн­ня мовы, ажыўлення змярцвелых слоў­­ных формаў. І Барадулін быў ці не самым паслядоўным беларускім твор­цам, хто трымаўся гэтага прын­цыпу ўсё жыццё, і ў сталым узросце нават больш плённа, чым у маладосці. У гэтым, пэўна, адзін з парадоксаў ягонай творчасці. (фрагмент)

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Кароткае эсэ пра памяць