Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Алег Дашкевіч; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дашкевіч Алег, Хмара. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 87-90.
Сонца жарыла як у апошні дзень. Стаяла такая задуха, што без вады было не абысціся. Мы сабраліся і душэўнай кампаніяй паехалі на Цну. Я, Віця, Кася, Сева і Гена. Па шляху здарыўся піўбар «Фрэгат», пасля зайшлі ў краму і павольна пасунуліся, шукаючы зручнага месца для прыпынку на беразе вадасховішча. Халера, але нехта ж прыдумаў піць гарэлку ў спёку. Пілі і мы. Адзін, два, тры разы – і накаціла шалёная эйфарыя. Так бывае. Як той казаў, паперла. Перла люта і неміласэрна. Калі шчыра – дурны стан. Разумееш, што варта было б тармазнуць, але не выходзіць, віхор ужо закруціў цябе. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Дашкевіч Алег
Каталёг: Kamunikat.org