Дашкевіч Алег, Сон пасля катастрофы

Сон пасля катастрофы

апавяданне

Дашкевіч Алег

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2022 by Алег Дашкевіч; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дашкевіч Алег, Сон пасля катастрофы. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 87-90.

У Хойнікі прыехалі апоўдні, а там палівачка ездзіць і палівае бясконца пляц перад райкамам. Ездзіць па коле, як завадная, пырскае і пырскае вадой. І больш нікога. Прыехалі на поле калгаснае, здымаем, як цёткі капусту садзяць. Сядзяць на баразне, што за трактарам, у павязках марлевых, і торкаюць у барозны расаду. Пыл шалёны, яны зверху нейкую плёнку нацягнулі, а пад ёй ён – як хмара чорная. Пытаемся, навошта плёнку нацягнулі? Адказваюць, што ад радыяцыі хаваюцца… А па ўскрайку поля «партызаны» ў хімабароне ходзяць з «гейгерамі», і пішчаць тыя «гейгеры» бязлітасна. Пасялілі нас у будынку інтэрната ПТВ. Навучэнцаў эвакуявалі, а нас туды. Аглядаемся. Зайшлі ў «ленінскі пакой». Пустая шэрая зала, тры крэслы і тэлевізар уключаны. Сюр такі. У тэлевізары Гарбачоў. Кажа, што эвакуацыя адбылася паспяхова. А нам толькі заўтра тую эвакуацыю здымаць… (фрагмент)

Беларускія аўтары: Дашкевіч Алег

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле