Снарская Іна, Мама

Мама

Фрагмент з аповесці “Зачараваны скарб”

Снарская Іна

Data wydania: 2023

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2022 by Іна Снарская; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Снарская Іна, Мама. Фрагмент з аповесці “Зачараваны скарб”; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 69-81.

Прысніўся сон пра матулю. Мы пра нешта гаварылі, і я радавалася, што яна жывая. Мама збіралася на працу ў школу, доўга выбірала сукенку. У жыцці такога не было: яна апраналася хутка, з густам, але галоўнае, каб было зручна. Не памятаю, ці гаварылі мы калі-небудзь пра моду? У матулі былі цудоўныя югаслаўскія боты з натуральнай скуры, якія яна вельмі рэдка абувала. Час ад часу даставала са скрынкі, змазвала вазелінам, падкладала ў халявы свежага нафталіну, каб моль не завялася, і хавала зноў у шафу... Аднойчы, калі я збіралася на школьны вечар, мама сказала: «Абувай, Іна, мае боты, яны табе больш пасуюць... Бяры назаўсёды, насі... ты ж маладая...» А самой тады было ўсяго 45 гадоў… Былі ў мамы і ўлюбёныя сукенкі, асабліва адна – бардовая з фігурным выразам на шыі, якую апранала толькі на вялікія святы. У гэтай сукенцы яна была на маім вяселлі, у ёй матулю і пахавалі... (фрагмент)

Autorzy białoruscy: Снарская Іна

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Фрагмент з аповесці “Зачараваны скарб”