Publication Place: Беласток
Publication Date: 2023
Editor: Лукша Міра, Lapinskienė Alma
Translator: Lapinskienė Alma, Śnieżko Aleksander
Graphics Design: Koplewski Stanisław
Publisher: Agencja Wydawnicza Ekopress
Sizes: 128 с.
ISBN: 978-83-67471-20-6
Category: Belles-Lettres; Translations
Copyright © 2023 by Wanda Martinsz dusz Reisz
Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)
Supplementary Data: На вокладцы выкарыстана карціна Кястаса Умбрасаса (Kęstas Umbrasas) з калекцыі Ванды Марцінш душ Рэйш. Андрэй Паскробка - праект вакладкі
Гэта кніга – падарунак старажытнай і вечнамаладой Вільні да яе 700-годдзя ад нас, віленчукоў: беларусаў, літоўцаў, палякаў. Ідэя гэтага трохмоўнага паэтычнага зборніка належыла Альме Лапінскене – доктарцы гуманітарных навук, якая на працягу 40 гадоў з’яўляецца нястомнай перакладніцай з беларускай мовы на літоўскую і карпатлівай руплівіцай на ніве беларуска-літоўскіх сувязяў. Як пяру належаць і цудоўныя пераклады маіх вершаў на літоўскую мову. Вялікі дзякуй табе, дарагая Альма! Не засталіся ўбаку і палякі Вільні – адзін са старэйшых і найбольш вядомых паэтаў Віленшчыны Аляксандр Снежка не толькі элегантна і творча пераклаў вершы з беларускай мовы на польскую, але і дапамог з практычнымі пытаннямі афармлення і выдання зборніка. Нізкі паклон і шчырая падзяка за гэта, пан Аляксандр! Лёс Вільні за гэтыя 700 гадоў ніколі не быў простым і лёгкім – раз-пораз над ёй збіраліся хмары, бліскалі маланкі, грымеў гром, лютавалі завеі. Але пакуль мы, віленчукі, трымаемся разам – нас не зламіць!