Дата выхаду: 2023
Выдавец: Выдавецкае Aгенцтва «Экапрэс»
Памеры: 258 с.: іл.
ISBN: 978-83-67471-14-5
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 2023 by Hrodna library
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У кнізе разглядаецца ўплыў кліматычных анамалій, голаду і эпідэмій на беларускае грамадства сярэдзіны ХІХ ст. на прыкладзе Гродзенскай губерні. На працягу некалькіх гадоў на Гродзеншчыне назіраліся крайне неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі ўмовы надвор’я, што прывяло да моцных неўраджаяў. Гэта, у сваю чаргу, выклікала моцны голад, выбух эпідэмічных захворванняў і высокую смяротнасць насельніцтва. Неўраджаі, голад і зараза абвастрылі даўно вядомыя праблемы грамадства, эканоміка якога грунтавалася на прымусовай працы прыгонных сялян, і выклікалі рост сацыяльнага напружання. Ахвярамі голаду і эпідэмій станавіліся самыя бедныя групы насельніцтва. Несправядлівасць і архаічнасць прыгонна-паншчыннай сістэмы сталі відавочнымі.