Бахарэвіч Альгерд, Ператрус у музеі

Ператрус у музеі

апавяданьні 2021-2022

Бахарэвіч Альгерд

Месца выхаду: Ząbki

Дата выхаду: 2023

Рэдактар: Шупа Сяргей

Выдавец: Кнігаўка

Памеры: 210 с.

ISBN: 978-83-967190-7-2

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2023 by Альгерд Бахарэвіч, Andrei Yanushkevich Publishing - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Аднойчы да цябе прыходзіць гісторыя і забірае з сабой. Так бывае з краінамі, так бывае з кнігамі, так бывае зь людзьмі. Гісторыю нельга забараніць. Можна адсячы гадзіньніку стрэлкі, можна прымусіць іх круціцца назад, можна прыдумаць свой уласны час і абвясьціць яго адзіна правільным, караючы тых, хто наважыцца ў гэтым сумнявацца. Гісторыя ўсё роўна аднойчы ўварвецца туды, дзе яе завочна асудзілі на неіснаваньне. Расплата за саманадзейнасьць і манію велічы будзе жорсткай. Тыя, хто ўявіў сябе багамі, уладарамі часу, палятуць у прорву. Цягнучы за сабой нас. Гэтая кніга напісаная ў 2022 годзе ў аўстрыйскім Грацы, хоць была задуманая значна раней. Яе першыя сюжэты замігцелі ў жніўні 2020-га. Мы з табой жылі тады ў Менску, які раптам напоўніўся людзьмі і загаварыў — і мы ішлі зь імі па вуліцах і праспэктах, каб сказаць сваё «не» хлусьні і гвалту, каб нарэшце ўбіць асінавы кол у труп дыктатуры. (Прадмова аўтара, фрагмент)

Беларускія аўтары: Бахарэвіч Альгерд

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)