Хадановіч Андрэй, На беразе волі

На беразе волі

Хадановіч Андрэй

Месца выхаду: Berlin

Дата выхаду: 2023

Мастацкі рэдактар: Дземідовіч Святлана Соф'я

Выдавец: hochroth Mińsk

Памеры: 42 с.

ISBN: 978-3-949850-31-8

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Андрэй Хадановіч - паэт, перакладчык, эсэіст, выкладчык літаратуры. Нарадзіўся ў 1973 г. у Менску. Аўтар дзесяці зборнікаў «дарослай» паэзіі, а тасама адной кнігі вершаў для дзяцей. Вершы перакладаліся на пятнаццаць моваў і выходзілі асобнымі кнігамі ва Украіне, Польшчы, Швэцыі. Перакладае паэзію з францускай, ангельскай, польскай, украінскай моваў. Ляўрэат прэміяў «Кніга году» за дзіцячую кнігу «Нататкі таткі» (2015), імя Карласа Шэрмана за пераклад паэзіі Шарля Бадлера (2017), імя Натальлі Арсеньневай за кнігу «Школа травы» (2020), «Крышталь Віленіцы» (2008), Польскага ПЭН-клубу (2015), прэміі імя Ежы Гедройця газэты Rzeczpospolita (2021). Выкладаў сусьветную літаратуру на філфаку БДУ, у Беларускім Калегіюме і ў Гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Праводзіў заняткі ў «Перакладчыцкай Майстэрні» пры Беларускім ПЭН-цэнтры і ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў. Выкладае літаратуру ў віленскім ЭГУ, чытае лекцыі ў інтэрнэце: www.youtube.com/@chadanovic

Беларускія аўтары: Хадановіч Андрэй

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)