Гарэцкі Максім, Усебеларукі з’езд 1917-га года

Усебеларукі з’езд 1917-га года

ўрывак

Гарэцкі Максім

Дата выхаду: 2021-03-01

Выдавец: Будзьма Беларусамі!

Выдавецкая сэрыя: Словы мацней

Памеры: 00:06:28

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2021 by Будзьма Беларусамі!

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Чытае Раман Абрамчук

Музыка і перакладчык Раман Абрамчук чытае ўрывак з апавядання рэпрэсаванага празаіка Максіма Гарэцкага “Усебеларукі з’езд 1917-га года”. Максім Гарэцкі (1893-1938) — адзін з галоўных празаікаў Беларусі першай траціны XX стагоддзя. Як і ўсе нашаніўцы — чалавек разнабаковых талентаў, аўтар апавяданняў, аповесцяў, п’ес, тэатральнай і літаратурнай крытыкі, перакладаў, збіральнік і публікатар фальклору, стваральнік шэрагу руска-беларускіх слоўнікаў, складальнік хрэстаматый і падручнікаў, аўтар першай “Гісторыі беларускай літаратуры”, любімы выкладчык у Віленскай беларускай гімназіі, БДУ, Горы-Горацкай сельгасакадэміі. Франтавік I сусветнай вайны і аўтар найлепшых твораў беларускай літаратуры пра гэтую вайну. Арыштаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі” ў 1930-м. На высылцы ў Расіі напісаў нямала выдатных твораў, у другой палове 1930-х знаходзіўся на вяршыні сваёй пісьменнніцкай формы. Паўторна арыштаваны ў новую хвалю сталінскага тэрору. Расстраляны.


Відэа: Словы мацней

Беларускія аўтары: Гарэцкі Максім

Каталёг: Kamunikat.org