Галубок Уладзіслаў, Сярмяжнік

Сярмяжнік

Галубок Уладзіслаў

Дата выхаду: 2021-04-12

Выдавец: Будзьма Беларусамі!

Выдавецкая сэрыя: Словы мацней

Памеры: 00:02:06

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2021 by Будзьма Беларусамі!

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Чытае Наталля Жукава

Уладзіслаў Галубок (1882-1937) нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Унук паўстанца 1863 года. У Менску ім былі напісаныя першыя апавяданні (выдадзеныя ў Пецярбурзе), тут жа нямала працаваў ён, ствараючы беларускамоўнае асяроддзе, у тым ліку бываў у Таварыстве помачы ахвярам вайны, клубе «Беларуская хатка». З 1917 года і да самай смерці праца яго найбольш была звязаная з тэатрам: напісаннем п’ес, акцёрскай, рэжысёрскай, дэкаратарскай дзейнасцю. Ён разам з усёй сям’ёй працаваў ў Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі. У 1920-я Галубок цалкам паглынуты стварэннем і працай у вандроўным тэатры. Фактычна ўсе раёны і сельсаветы, мястэчкі і вёскі Беларусі пабачылі беларускія спектаклі дзякуючы Уладзіславу Галубку. Гэта адзіны ў гісторыі беларускага тэатру падобны выпадак. У 1928 годзе Галубок атрымлівае званне першага народнага артыста Беларусі. Як і шмат хто, у 1930-я драматург і тэатральны дзеяч пад ціскам рэпрэсій пераходзіць на прасавецкія пазіцыі. Яго пераводзяць у Гомель, дзе трупа вандроўнага тэатра ператвараецца ў БДТ-3. Аднак і тут ціск працягваецца. У 1937-м — арышт, канфіскацыя архіву, катаванні і смерць у засценках НКУС.


Відэа: Словы мацней

Беларускія аўтары: Галубок Уладзіслаў

Каталёг: Kamunikat.org