Дата выхаду: 2021-01-25
Выдавец: Будзьма Беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Словы мацней
Памеры: 00:04:20
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2021 by Будзьма Беларусамі!
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Чытае Ганна Комар
Паэтка і перакладчыца Ганна Комар чытае ўрывак «Пакой № 223» з «Савецкай інквізіцыі» беларускага драматурга Францішка Аляхновіча. Францішак Аляхновіч (9.03.1883-3.03.1944) — беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст і празаік. Бунтоўная творчая натура і, мабыць, самы знакаміты сярод палітычных зняволеных першай траціны ХХ стагоддзя. Перш за ўсё, вядомасць яму прынеслі нататкі “У капцюрох ГПУ”, апублікаваныя пасля таго, як драматурга Аляхновіча, вязня Салавецкага лагера асаблівага прызначэння, польскія ўлады вызвалілі ў абмен на палітыка Тарашкевіча. Фактычна ўпершыню пра сталінскія лагеры стала вядомая падрабязная інфармацыя. "Нататкі" Аляхновіча перакладалі на іншыя мовы, чыталіся ў Еўропе, дзе інтэлектуалы левых поглядаў усё ніяк не маглі даць веры тым зверствам, якія чыніліся на ўсходзе іх нібыта калегамі, савецкімі камуністамі – будаўнікамі сацыялістычнай дзяржавы. Праўды пра сталінізм Францішку Аляхновічу не даравалі: падчас нямецкай акупацыі ён быў забіты ва ўласнай віленскай кватэры невядомым савецкім дыверсантам.