Наша слова.pdf, 94 / 2023

Наша слова.pdf

94 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-10-18

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

14 кастрычніка на праваслаўныя Пакровы Беларусь адзначала Дзень маці. Па ўсёй краіне прайшоў цэлы шэраг мерапрыемстваў. Пра адно з іх распавядае Віктар Шніп: - Удзельнічаў у святочным мерапрыемстве "Мама, маці, матуля…", якое да Дня маці правяла Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Распавядаў пра творы, прысвечаныя маці, якія можна прачытаць у выданнях, што апошнім часам пабачылі свет у "Мастацкай літаратуры", а таксама пра кніжку "Мама, маці, матуля…" 2006 года. Мне пашчасціла з паэткай Алай Канапелькай быць яе ўкладальнікам. У ёй больш за дзве-сце вершаў. Сярод аўтараў не толькі нашы класікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, але і нашы сучаснікі. Выданне аздоблена амаль двумастамі здымкамі вядомых фотамастакоў Юрыя Іванова, Яўгена Казюлі, Анатоля Клешчука, Уладзі-міра Базана, Мікалая Амельчанкі… За мастацкае афарм-ленне на конкурсе "Мастацтва кнігі" ў 2007 годзе яна атрымала Гран-пры (Дыплом імя Ф. Скарыны).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле