Беларусы ў свеце, 9 (256) 2023

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

9 (256) 2023

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2023-09

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2023 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы. Віртуозны майстра тайм­мэнэджменту, ён здолеў зрабіць столькі, што хапіла б на некалькі жыццяў. Ягоную інтэлектуальную спадчыну расчытвалі і парадкавалі вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. Яны сталі ўкладальнікамі доўгачаканага тому “Выбранае” айца Льва Гарошкі. Кніга выходзіць у “Бібліятэцы Бацькаўшчыны“ (серыя “Cпадчына”) пры спрыянні інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat. Выданне добра каментаванае (блізу 1500 каментароў) і мае паказнік асобаў. Распавядаем, чаму айца Льва Гарошку можна назваць сапраўдным тытанам беларускай эміграцыі, і якія менавіта тэксты трапілі ў кнігу “Выбранае”. Тытан беларускай эміграцыі Айцец Леў Гарошка для гісторыі беларускай эміграцыі фігура знакавая. Яго дзейнасць у замежжы мела грандыёзны маштаб. Ацэньваючы цяпер яе плён нават у асобных галінах, часам бывае цяжка паверыць, быццам на ўсё гэта хапіла аднаго чалавечага жыцця – да таго ж не самага працяглага і адзначанага не абы­якімі нягодамі ды выпрабаваннямі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле