Беларусы ў свеце, 8 (255) 2023

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

8 (255) 2023

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2023-08

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2023 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

25 жніўня 70­гадовы юбілей адзначыў вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў. Большую палову свайго жыцця ён прысвяціў таму, каб беларусы ведалі сваю гісторыю і ганарыліся ёй. Яго “Таямніцы полацкай гісторыі” і “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” ўвайшлі ў спіс 1 00 самых папулярных беларускіх кніг ХХ стагоддзя, а знакамітае эсэ “Незалежнасць – гэта…” было перакладзенае больш чым на 20 моў. Славу ж таленавітага пісьменніка Арлову прынесла яго гістарычная проза. Уладзімір Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку. Пра сваіх бацькоў і ўласнае дзяцінства пісьменнік згадваў у эсэ “Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегчы выгнання”. “Я нарадзіўся ў таты з мамаю ў год Змяі паводле ўсходняга календара і ў год смерці Сталіна – паводле савецкага. Мой дзень нараджэння – у жніўні, значыцца, у сакавіку, калі вялікі правадыр народаў нарэшце выправіўся на той свет, я ўжо існаваў, ды мог не нарадзіцца, бо пасля радыёпаведамлення мама пачулася зусім блага. Свет гінуў, ад роспачы мама ў істэрыцы рвала валасы і надоўга трапіла ў бальніцу. Але тым разам савецкая медыцына перамагла (нашы савецкія хворыя – самыя здаровыя хворыя ў свеце!), і, перачакаўшы, відаць, непамысныя для мяне дні задыякальнага знаку Льва, я шчасна нарадзіўся на трэці дзень Паненкі”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле