Наша слова.pdf, 93 / 2023

Наша слова.pdf

93 / 2023

Miejsce wydania: Ліда

Data wydania: 2023-10-11

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Дзень работнікаў культуры - свята ў нашай краіне адносна маладое, але, тым не менш, за дваццаць пяць гадоў яно паспела стаць знакам творчай працы. Бо дарыць людзям прыгожае, несці асвету ў масы - гэта вельмі няпростая праца. На Гарадзеншчыне - без малога 7200 супрацоўнікаў культуры: 2200 - клубнай галіны, 900 бібліятэкараў, 500 музейных работнікаў, 650 - тэатральнай, 250- кінавідовішчнай, 2700 - адукацыі ў галіне культуры. Лідчына - таксама край, багаты талентамі. Тут жывуць людзі, па-сапраўднаму захопленыя сваёй справай, якія шчыра любяць сваю малую радзіму. Прафесійнае свята яны адзначылі творчай праграмай у Палацы культуры. Лепшых работнікаў павіншавалі і ўручылі ўзнагароды старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў Белуш Інэса Генадзеўна, намеснік старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта Владыка Генадзій Анатольевіч, начальнік аддзела Леўшунова Наталля Фёдараўна і старшыня райкама прафсаюза Дукі Марыя Чаславаўна. З наказам і пажаданнямі ў шэрагі работнікаў культуры прынялі девяць маладых спецыялістаў.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле