Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2023-10-04
Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У вялікай зале Палаца культуры г. Ліды 29 верасня адбылася ўрачыстая праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Словы падзякі педагогам Лідчыны ад сябе асабіста і ад імя старшыні Лідскага райвыканкама Сяргея Ложачніка адрасавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш: - Ваша праца - вялікая місія. Быць настаўнікам - значыць, усё жыццё працаваць над развіццём самога сябе, умець трансляваць свае веды, свае каштоўнасці тым, хто знаходзіцца побач, а менавіта - дзецям. Вы, як будаўнікі, будуеце наш заўтрашні дзень, нашу будучыню. І мы, прадстаўнікі органаў улады, з вялікай надзеяй, увагай глядзім на вас. Жыццё развіваецца, і час ставіць перад школай глабальныя задачы. Удасканальваюцца змест адукацыі, навучальныя тэхналогіі. Але роля асобы педагога, яго прафесійнае майстэрства, стыль жыцця, годныя ўчынкі і велізарная любоў да дзяцей застаюцца галоўнай умовай паспяховасці адукацыйнага працэсу.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf