Каталіцкі веснік, 8 (149) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

8 (149) 2023

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2023-08

Рэдактар: Місевіч Віктар

Copyright © 2023 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гэтая ўрачыстасць і асабліва папярэднія тры дні былі вельмі насычанымі малітвай. Спытаеце, чаму толькі тры? Магчыма і больш, але маю на ўвазе дні шляху дзвюх груп людзей, якія пераадолелі больш 90 км пешшу пад палаючым сонцам, несучы не толькі свае заплечнікі, але і інтэнцыі свайго сэрца і іншых людзей, шчыра молячыся і мужна пераадольваючы цяжкасці пілігрымавання. Амаль 100 чалавек прынялі ўдзел у пілігрымцы Глыбокае-Браслаў пад кіраўніцтвам ксяндза Мікалая Ціхановіча. Да глыбачан далучыліся вернікі з Полацка, Оршы, Мінска, Гродна, Разані. У экстрэмальнай пілігрымцы з Удзела разам з айцом францішканінам Віктарам Мялешкам прыйшлі яшчэ 9 удзельнікаў. Сёлетняя ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў распачалася малітвай-даручэннем сем’яў, а сужонкі аднавілі шлюбныя абяцанні. Вечаровую Імшу для пілігрымаў цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім, Апостальскім адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду архімандрытам Сяргеем Гаекам. Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант канфірмацыі 70 вернікам з Віцебскай дыяцэзіі. Малітоўную праграму працягнуў Акафіст да Найсвяцейшай Багародзіцы, які пад кіраўніцтвам апостальскага адміністратара архімандрыта Сяргея Гаека маліліся вернікі ўсходняга абраду.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле