Літаратурная Беларусь, 9 (205) 2023

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

9 (205) 2023

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2023-09

Copyright © 2023 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Лета, 1989 год. Курсы настаўнікаў у Інстытуце ўдасканалення ў Гародні. Слухаю лекцыю Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча пра творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў. Між іншым размова ідзе i пра паэзію Наталлі Арсенневай. Да таго гэтае імя сустракала ў друку. Але ніколі ў часе вучобы на філалагічным факультэце. Аляксей Міхайлавіч раіць набыць кнігу «Туга па Радзіме», якая нядаўна выйшла. Не думала тады, што гэта будзе першая кніга ў маім неблагім на сёння зборы твораў беларускіх эмігрантаў. Як не марыла нават, што праз нейкі час менавіта мне давядзецца прапанаваць у Гродзенскім дзяржуніверсітэце для студэнтаў беларускага аддзялення курс «Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа»… (Ала Петрушкевіч, Час вяртання, або мой шлях да Наталлі Арсенневай, фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле