Наша слова.pdf, 86 / 2023

Наша слова.pdf

86 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-08-23

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

IV адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага "Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі" (Лідскі раён, ам. Мажэйкава) пройдзе 27 жніўня ў аграмястэчку Мажэйкава і стане месцам, дзе сустрэнуцца фальклорныя гурты і сольныя выканаўцы Гарадзенскай вобласці, каб падзяліцца сваім культурным досведам і аўтэнтычнымі асаблівасцямі рэгіянальнага фальклору. Пачатак у 13.00. Жыхары і госці змогуць даведацца пра знакамітага земляка - Земавіта Фядэцкага - пісьменніка, паэта, фалькларыста, пачуць песні з яго знакамітага зборніка "Цёплыя вечары…ды халодныя ранкі", запісаныя ў суседняй вёсцы Феліксава ў часы 2-й Сусветнай вайны і апублікаваныя ў 1992 годзе. Падчас фестывалю адбудзецца прэзентацыя 3-га лідскага фальклорнага зборніка “Беларускія думкі, звычаі і абрады з Лідскага павета ХІХ стагоддзя”. Мерапрыемства стане незабыўным святам душы беларускага народа і дасць магчымасць прадставіць свае таленты дарослым і юным збіральнікам і захавальнікам невычэрпнай скарбніцы беларускага фальклору. Запрашаем да ўдзелу фальклорныя гурты і сольных выканаўцаў!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле