Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2022
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Памеры: 264 с.
ISBN: 978-83-960735-8-7
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Віктар Марціновіч, Фонд Kamunikat.org, Артур Вакараў - вокладка 2014
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі. Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.
Беларускія аўтары: Марціновіч Віктар
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор