Права на волю, 06/2008

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

06/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-03

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Copyright © 2008 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

Улады паказалі сваё стаўленьне да правоў чалавека Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна" 25 сакавіка 2008 году ў Менску прайшла мірная дэманстрацыя грамадзянаў з нагоды сьвяткаваньня 90-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы на тое, што дэманс¬трацыя насіла выключна мірны ха¬рактар, яе ўдзельнікі былі атакаваныя прадстаўнікамі МУС. Супраць мірных дэманстрантаў была ўжытая грубая фізічная сіла і сьпецыяльныя сродкі. У выніку дзясяткі грамадзянаў былі зьбітыя, больш за сотню ўдзельнікаў затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі. Сярод затрыманых былі непаўна¬гадовыя, журналісты шэрагу нацы¬янальных і замежных СМІ, замежныя грамадзяне. 26 сакавіка адразу ў чатырох раён¬ных судах г. Менску пачаліся судовыя разгляды адміністрацыйных справаў затрыманых удзельнікаў дэманстрацыі. Паводле складзеных супрацоўнікамі міліцыі пратаколаў, яны абвінавачваліся ў тым, што парушылі парадак арганіза¬цыі і правядзеньня масавых мерапры¬емстваў, прымалі ўдзел у несанкцыяна¬ванай Менгарвыканкамам дэманстрацыі і выкрыквалі "антыдзяржаўныя лозун¬гі": "Жыве Беларусь!" і "Ганьба!"

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле