Месца выхаду: Жлобін
Дата выхаду: 2008-05
Рэдактар: Карцель Алесь
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра ў Жлобіне
Copyright © 2008 by Pater Noster
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Заснавальнік - кс. Леанард Акалатовіч; рэдактар - Алена Арцёменка; макетоўшчык, карэктар - Алесь Карцель. Адрас: 2472 10; Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Юных піянэраў, 24 . Тэл./факс: (+375233) 42-94-84. GSM: (+37529) 630-87-79. е-mail: сentrum.pn@gmail.com. Выдаецца зь ліпеня 2004 г. на беларускай мове (клясычны правапіс). Надрукавана на ксэраксе. Наклад: 299 асобнікаў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Цяжкая спадчына атэізму “Навошта ты ходзіш у касьцёл?” – на такое пытаньне даводзілася адказваць хоць раз у жыцьці кожнаму верніку. Пытаюцца найчасьцей тыя, хто ніколі ня ўдзельнічае ў імшы альбо бывае ў касьцёле толькі на сьвяты. У такія моманты некаторым з нас цяжка ўстрымацца ад таго, каб у адказ не пачаць апраўдвацца. Гэтае пачуцьцё – частка савецкае спадчыны. Тых часоў, калі людзей ня толькі адвярнулі ад царквы, але й прывучылі саромецца рэлігійнасьці як праявы слабасьці характару, недалёкасьці. Здаецца, апошнія 20 гадоў павінны былі зьмяніць сытуацыю, зьявілася новае пакаленьне, якое не выхоўвалася ў атэістычным духу, але гісторыю ня зьменіш. Антырэлігійная прапаганда, зьнішчэнне царкоўных інстытутаў, дыскрэдытацыя рэлігіі, адмаўленьне яе ролі ў жыцьці грамадзтва – усё тое, што адбывалася дзесяткі гадоў назад, уплывае на нашую сьвядомасць і зараз.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pater Noster