Беларусы ў свеце, 6 (253) 2023

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

6 (253) 2023

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2023-06

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2023 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У гэтыя дні трыццаць гадоў таму, у 1993 годзе, у Мінску адбыўся першы З’езд беларусаў свету, і падавалася, што дзяржава зменіць сваё стаўленне да эміграцыі. Гэта цяпер мы ведаем, колькі карысці прынеслі беларусы свету – пачынаючы ад выбітнага навукоўца Барыса Кіта і заканчваючы хакеістам Уэйнам Грэцкі, дзед якога ў свой час з’ехаў з Гарадзенскай губерні. А да таго часу ўсе эмігранты ў СССР лічыліся “ворагамі народа”. Цяпер, у сучаснай Беларусі, да “новай эміграцыі” стаўленне не лепшае. Для ўлады яны “збеглыя” і “здраднікі”. Дый “старую” дыяспару ўлада таксама не шануе. Прынамсі, кіраўніцтва Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” пасля праведзеных у іх ператрусаў было вымушана з’ехаць за мяжу. Як цяпер успрымаецца беларуская дыяспара, ці ёсць розніца паміж “новай” і “старой” эміграцыяй, і як гэта – ці не ўсё жыццё працаваць з беларусамізамежжа, а потым самой стаць беларускай замежжа? Пра ўсё гэта ў гутарцы з кіраўніцай МГА ЗБС “Бацькаўшчына” Аленай Макоўскай.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле