Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2023-08-09
Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
5 жніўня ў Гародні прайшоў ІІІ тур Абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы". Фестываль праводзіцца з мэтай захавання, развіцця і прапаганды традыцыйнай народнай творчасці Гарадзеншчыны, далучэння дзяцей, падлеткаў, моладзі да гістарычна-культурнай спадчыны сваёй краіны, выяўлення самабытных носьбітаў беларускага фальклору, папулярызацыі іх творчасці, пашырэння межаў іх дзейнасці. І як вынік - павышэння ўвагі да вывучэння мясцовых нацыянальных традыцый песенна-танцавальнага жанру і гульнявой, абрадавай спадчыны Гарадзеншчыны. Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы" ахоплівае ўсю Гарадзенскую вобласць. На ім прадстаўляюцца дасягненні рэгіянальнай культуры кожнай, нават самай маленькай вёсачкі Гарадзеншчыны. Ужо каторы год кожны ахвотнік можа не толькі нацешыцца прыгажосцю беларускай традыцыі, але і спасцігнуць глыбіню жыццёвай філасофіі, этыкі і маралі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf