Лапацін Генадзь, Паслядоўніца

Паслядоўніца

Варвара Грэцкая – выбітны носьбіт беларускай народнай традыцыі

Лапацін Генадзь

Месца выхаду: Гомель

Дата выхаду: 2023

Выдавец: Барк

Памеры: 128 с.

ISBN: 978-985-7213-86-3

Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Біяграфіі

Copyright © 2023 by Генадзь Лапацін, ТДА «Барк» - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 392.1(=826)(476.2)

Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: Валодзіна Т.В., доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі. Коваль У.І., доктар філалагічных навук, прфесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства УА «ГДУ імя Ф. Скарыны». Мізін К.І. доктор філологічних наук, професор, завідувач кафедри іноземної філології, перекладу та методики навчання Університету Григорія Сковороди в Переяславі.

У аснове кнігі «Паслядоўніца» шматгадовыя размовы вядомага фалькларыста і этнографа Генадзя Лапаціна з былой жыхаркай п. Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варварай Аляксандраўнай Грэцкай. Варвара Аляксандраўна сапраўды выглядае як Паслядоўніца, што годна і асэнсавана працягвае традыцыю – тое лепшае, што засвоіла ад сваіх продкаў: бацькі, маці, дзеда і бабулі Алены, якіх яна ўспамінае са шчырай падзякай, аддаючы належнае ўсяму добраму, што яны зрабілі для яе і іншых сваіх дзяцей. Менавіта такое стаўленне да традыцыі дало ёй магчымасць адбыцца як асобе. У выданні захаваны ўласна дыялектныя асаблівасці маўлення Варвары Грэцкай. У сваёй кнізе аўтар вызначае традыцыю, паводле дыялектнага, як амяленскую (афіцыйна – амяльнянскую). Прыназначана для фалькларыстаў, этнографаў, культуролагаў, дыялектолагаў, таксама можа быць запатрабаванай у любой беларускай сям’і.

Беларускія аўтары: Лапацін Генадзь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле