Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2023-08-02
Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У аграмястэчку Ходараўцы ярка і сакавіта прагучаў ягадны фэст "Ходараўцы спяваюць, да ягаднай асалоды запрашаюць". Жыхары і госці аграмястэчка змаглі нацешыцца выступам артыстаў Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, ад душы павесяліцца, а галоўнае пачаставацца ягадамі і нацешыцца ягадным настроем гэтага лета. Дзеці змаглі пракаціцца на атракцыёнах і паўдзельнічаць у запальнай гульнявой праграме Першамайскага Дома культуры, а іх бацькі нацешыцца водарамі гарбаты Ваверскага Дома культуры. Свята прайшло ярка, а галоўнае нікога не пакінула абыякавым. Бо не дарма Ходараўцы спяваюць ды да ягаднай асалоды запрашаюць....
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf