Новы Час, 13/2008

Новы Час

масава-палітычная газэта

13/2008

Miejsce wydania: Менск

Data wydania: 2008-04-18

Redaktor: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Wydawca: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Wydawnictwo/ drukarnia: УП Плутос-Маркет, Мінск

Copyright © 2008 by Новы Час

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

«Добраахвотны» падатак 19 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік. Правесці яго «на добраахвотнай аснове» і «на працоўных месцах» урад Беларусі рэкамендаваў органам дзяржкіравання, арганізацыям, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. Замест працы на месцах можна правесці добраўпарадкаванне сквераў, паркаў, іншых зон масавага адпачынку, праезнай часткі вуліц, тратуараў і дваровых тэрыторый. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 517 ад 7 красавіка 2008 года. Заробленыя на працоўных месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі будуць пералічаны ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, якія, у сваю чаргу, накіруюць 50 працэнтаў сродкаў у Міністэрства фінансаў для фінансавання мерапрыемстваў і праграм аб’яўленага сёлета Года здароўя. Сродкі будуць затрачаны на набыццё рэанімабіляў з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым неабходным абсталяваннем для Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця» і іншых дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства аховы здароўя, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і аказваюць медыцынскую дапамогу дзецям.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Новы Час

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле