Дата выхаду: 2023-06-21
Выдавец: Bellit International
Выдавецкая сэрыя: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў
Памеры: 00:01:23
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2023 by Bellit International
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Юры Несцярэнка – музыка, празаік, перакладчык. Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Доўгі час жыў і працаваў у Бялынічах. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Стваральнік музычных гуртоў “White Night Blues” (Блюз Белай Ночы) і “Nіestary Band”. Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, аўтар сольных альбомаў, выступае таксама як аглядальнік і музычны крытык. Аўтар кніг “Звычайны шоу-бізнес” (2015), “Маё мястэчка ў часе і прасторы” (2015). У 2023 годзе вымушаны быў эміграваць. # Рыгор Барадулін (1935-2014) – апошні Народны паэт Беларусі (1992), намінант на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў «Ксты». Дэбютаваў у далёкія 1950-я і заставаўся адной з галоўных постацяў у айчыннай літаратуры да самай смерці. Творчасць паэта вызначаецца разнастайнасцю жанраў, вобразна-стылявых сродкаў, яркай метафарычнасцю, тонкім псіхалагізмам, багаццем моўнай палітры. Творчы наробак Барадуліна складаецца з больш чым 100 паэтычных зборнікаў. Яго паэзія вызначаецца вялікай увагай да мовы і яе дыялектных праяўленняў.
Відэа: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў
Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор
Каталёг: Kamunikat.org