Трус Паўлюк, Падаюць сняжынкі

Падаюць сняжынкі

Таццяна Грыневіч чытае верш Паўлюка Труса "Падаюць сняжынкі"

Трус Паўлюк

Дата выхаду: 2023-06-16

Выдавец: Bellit International

Выдавецкая сэрыя: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў

Памеры: 00:01:44

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2023 by Bellit International

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Таццяна Грыневіч — беларуская спявачка і бард. Нарадзілася ў 1977 г. у Ашмянах. Скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага, БДУКіМ, працавала ў дзяржаўнай філармоніі, у складзе камернага хору. У 2007–2009 гадах супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабора Гайнаўкі (Польшча). Як сольная спявачка канцэртуе з 2008 года, выступала ў школах, бібліятэках, музеях, прадпрыемствах па ўсёй краіне. Асноўныя захапленні — беларускі раманс, дзіцячыя народныя і школьныя песні, народныя танцы. # Паўлюк Трус (1904–1929) — паэт-маладняковец, адзін з самых тонкіх лірыкаў сваёй эпохі. Яго раптоўная ранняя смерць ускалыхнула ўсю літаратурную супольнасць 1920-х гадоў, пахаванне сабрала велізарную колькасць прыхільнікаў таленту Паўлюка Труса, ад дзясяткаў маладых чытачоў да тагачасных кіраўнікоў БССР. Аўтар зборнікаў «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Асноўная частка спадчыны выйшла кнігамі пасля смерці паэта, у першую чаргу ў складзе аднатамовага збору твораў (1931).