Data wydania: 2023-06-13
Wydawca: Bellit International
Seria wydawnicza: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў
Wymiary: 00:01:31
Kategoria: Video
Copyright © 2023 by Bellit International
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
ладзімір Арлоў — празаік, паэт, эсэіст, перакладчык, папулярызатар гісторыі Беларусі. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку, скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у газеце «Хімік», выдавецтве «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (1973). # Уладзімір Караткевіч (1930–1984) — паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў Оршы, скончыў філфак Кіеўскага ўніверсітэта. Дэбютаваў як паэт, пазней стаў пісаць прозу. З-пад пяра Уладзіміра Караткевіча выйшлі творы, якія складаюць залаты фонд айчыннага пісьменства: «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Каласы пад сярпом тваім», «Ладдзя роспачы», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і інш. Творчасць Уладзіміра Караткевіча вызначаецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем, што ставіць яго ў шэраг класікаў беларускай літаратуры. Асаблівая яго заслуга — распрацоўка гістарычнай тэматыкі. Ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаўшы дух мінуўшчыны.
Video: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў
Autorzy białoruscy: Караткевіч Уладзімір
Katalog: Kamunikat.org