Багдановіч Максім, Пагоня

Пагоня

Сяргей Харэўскі чытае верш Максіма Багдановіча “Пагоня”

Багдановіч Максім

Дата выхаду: 2023-06-06

Выдавец: Bellit International

Выдавецкая сэрыя: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў

Памеры: 00:01:36

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2023 by Bellit International

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сяргей Харэўскі — мастацтвазнаўца, эсэіст, педагог, мастак. Нарадзіўся ў Мінску ў 1967 годзе. Удзельнічаў у моладзевых грамадскіх аб’яднаннях "Талака" і "Беларуская Майстроўня" (1979—1984). Быў мастацкім рэдактарам часопіса "Бярозка", газет "Свабода" і "Наша Ніва". Аўтар і мастак "Нашай Нівы" з моманту яе аднаўлення, вёў аўтарскую праграму "Галерэя Свабоды" на Беларускай службе Радыё Свабода. Выкладаў у Віленскім педагагічным універсітэце ў Літве, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Цяпер выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні. Аўтар кніг "Звяры-суайчыннікі", "Прамоўленае", "ПраЧутае", "Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва найноўшага часу", "Асмалоўка". # Максім Багдановіч (1891-1917) — паэт, перакладчык, крытык, гісторык, празаік. Пісьменнік-наватар, класік беларускай літаратуры нашаніўскага перыяду. Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і этнографа Адама Багдановіча і пісьменніцы Марыі Мякота, асноўныя творы напісаў у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі ў Расіі. Аўтар кніг "Вянок", "Беларускае адраджэнне", "Чырвоная Русь", "Угорская Русь", "Браты-чэхі". Памёр ад сухотаў у Ялце ў 25 гадоў.