Дата выхаду: 2023-06-02
Выдавец: Bellit International
Выдавецкая сэрыя: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў
Памеры: 00:04:00
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2023 by Bellit International
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сяржук Сокалаў-Воюш — беларускі паэт, перакладчык, спявак-бард, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай плыні ў аўтарскай песні. Аўтар песень для шэрагу гуртоў. Аўтар гімна партыі БНФ "Фронт".
Нарадзіўся ў 1957 у в. Астроўшчына на Віцебшчыне ў сям'і настаўнікаў. Скончыў БДУ (філалогія) ў 1985 г. З 1988 па 1990 год загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск). З 1990 сябра Саюзу Пісьменнікаў СССР. З 1991 года жыве ў ЗША. # Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч (1882-1942) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі (1928), АН Украіны (1929). Адлюстраваў характар і светаразуменне беларускага народа, стварыў яркія вобразы сялянскага быту і гістарычнага мінулага. Жанрава-стылявыя формы, увасобленыя ім, сталі класічнымі асновамі беларускай лірыкі, эпасу, драматургіі і публіцыстыкі.
Відэа: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў
Беларускія аўтары: Купала Янка
Каталёг: Kamunikat.org