Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2023-06-21
Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Чалавек вялікага таленту, актыўны грамадскі дзеяч, асветнік, краязнаўвец Анатоль Бутэвіч 15 чэрвеня адзначыў 75-годдзе. Усю сваю невычарпальную энергію ён прысвячае гісторыі і культуры Беларусі. Праяўляючы няўтольную цікавасць да традыцый і гісторыі роднага краю, славутых імёнаў і постацей, ён пасродкам свайго пісьменніцкага таленту данёс не адну дакладную і цікавую гісторыю да шматлікіх чытачоў. За сваю ўнушальную кар'еру здзейсніў шэраг культурных праектаў і ініцыятыў. Чвэрць стагоддзя таму назад Анатоль Бутэвіч вызначыў яшчэ адзін вектар у сваёй творчай дзейнасці - пачаў пісаць творы для дзяцей, якія вучаць маладое пакаленне любові да роднай прыроды і прыгожага беларускага слова. Аўтар з задавальненнем праводзіць сустрэчы з чытачамі дзіцячых бібліятэк і школьнікамі, распавядае ім пра цуды Беларусі і гісторыю роднай краіны. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і на Нясвіжчыне.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf