Наша слова.pdf, 75 / 2023

Наша слова.pdf

75 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-06-07

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У 2023 годзе католікі і праваслаўныя зноў адзначылі свята Найсвяцейшай Троіцы ў адзін дзень - 4 чэрвеня. У гэтага свята няма сталай даты, яна залежыць ад даты Вялікдня. Сёлета Уваскрэсенне Хрыстова католікі і праваслаўныя святкавалі з розніцай у тыдзень, аднак даты свята Святой Троіцы супалі - чаму так? Справа ў тым, што першапачаткова хрысціяне і ў заходняй, і ва ўсходняй традыцыі гэтае свята адзначалі адначасова з Сёмухай: святам Спаслання Святога Духу ў 50-ты дзень пасля Вялікадня. І калі ў праваслаўі абодва святы так і засталіся сумешчанымі, то ў Каталіцкім касцёле іх падзялілі ў XIV стагоддзі. На 50-ты дзень пасля Вялікдня католікі адзначаюць выключна Спасланне Святога Духу на апосталаў - гэтай падзеі прысвечана Сёмуха. А ў наступную нядзелю, на 57-мы дзень пасля Вялікдня, у Каталіцкім касцёле асобна святкуюць свята Найсвяцейшай Троіцы - раскрываючы ў гэты дзень хрысціянскую праўду пра Адзінага Бога ў трох Асобах - гэта Бог Бацька, Сын (Езус Хрыстус) і Святы Дух.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле