Наша слова.pdf, 74 / 2023

Наша слова.pdf

74 / 2023

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2023-05-31

Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

23 траўня для найлепшых выпускнікоў краіны быў асаблівы дзень. Бо ў Лідзе адбылося рэспубліканскае свята "Апошні званок". Урачыстае шэсце па горадзе, лінейка ў Лідскім замку, канцэрт і дыскатэка да позняга вечара, феерверк... Але пра ўсё па парадку. Падчас мерапрыемства міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што ў жыцці кожнага маладога чалавека апошні званок з'яўляецца адной з самых запамінальных падзей, таму Міністэрства адукацыі традыцыйна праводзіць рэспубліканскі "Апошні званок", калі з усёй краіны збіраюцца найлепшыя 11-класнікі. Таксама ён дадаў, што на дадзены момант у цэлым па краіне больш за 53 тысячы выпускнікоў. На сёлетнім рэспубліканскім званку ў Лідзе сабраліся больш за 1,5 тысячы выпускнікоў з усёй Беларусі. - Гэта тыя дзяўчаты і хлопцы, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, у пазавучэбнай працы, выдатнікі адукацыі, разумныя, актыўныя і самае галоўнае - па-сапраўднаму адданыя сваёй краіне, - сказаў міністр. Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да Кургана неўміручасці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле