Беларусы ў свеце, 4 (251) 2023

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

4 (251) 2023

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2023-04

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2023 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дачакаліся: творы пісьменнікаў беларускай эміграцыі зноў выходзяць у эміграцыі, і таўталагічна гэта настолькі ж, наколькі і лагічна. Крышацца дахі, змяняюцца правілы, выходзяць у палонку рыбы з абодвух бакоў. Вільню з Беластокам, дзеля паліткарэктнага такту, не назавеш Заходняй Беларуссю, але ў цэлым стогадовае кола пракруцілася на ўсе трыста шэсцьдзясят, і Міхась Кавыль прыходзіць да беларускага чытача па старой методзе – з­за мяжы. У цэлым калекцыянеры эміграцыйных выданняў цяпер могуць быць задаволеныя: геаграфія выдавецтваў пашырылася, з’яўляюцца новыя творы, старыя запісваюць у экстрэмісцкія, адно што бракуе размаху, але не будзем яго прыспешваць прамоўленым словам. Кніга стогадовага патрыярха беларускай літаратуры тут ва ўсіх сэнсах знакавая і паказальная, найперш – нагадвае старую прымаўку, што беларусу трэба жыць вельмі доўга, каб штосьці пабачыць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле